У Пінскім раёне мужчына застрэліў цешчу, а пасля і сябе
У гарадскім пасёлку Лагішын Пінскага раёна мужчына забіў цешчу, а пасля скончыў жыццё самагубствам. Як паведамляе БелаПАН, увечары 21 снежня у прыватным жылым доме знайшлі целы 77-гадовай жанчыны і яе 56-гадовага зяця. Падчас агляду дома праваахоўнікі натрапілі на стрэльбу, гільзы і перадсмяротную запіску мужчыны. У ёй ён растлумачыў, што забіў цешчу, каб аблегчыць яе пакуты.
Высветлілася, што пенсіянерка жыла адна. З-за перанесенага інсульту апошнія некалькі гадоў яна не магла хадзіць. Даглядалі за ёю дзве дачкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, муж адной з іх стрэліў са стрэльбы ў галаву цешчы, пасля чаго застрэліўся сам.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Забойства".
Здымак з архіву.