У першы дзень лета ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы
Лета, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У суботу, 1 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да +22...+28.