У Пентагоне пракаментавалі інцыдэнт з верталётамі РБ, якія заляцелі ў Польшчу
Беларускія верталёты над польскай Белавежай / фота з ФБ-акаўнту Элізы Кавальчык
Пентагон пракаментаваў інцыдэнт з беларускімі верталётамі, якія парушылі паветраную прастору Польшчы. Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Пэт Райдэр сказаў, што NATO гарантуе бяспеку кожнага квадратнага сантыметра тэрыторыі краін альянса.
Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 1 жніўня. Мінабароны Польшчы паведаміла, што верталёты ляцелі на нізкай вышыні, што замінала адсачыць іх праз радары.
Беларускае Мінабароны ў сваёй афіцыйнай заяве абвергла парушэнне польскай паветранай прасторы і заявіла, што гэта "адна бабка сказала".