У "патрыятычным" комплексе, адчыненым у 2022-м, забылі пабудаваць прыбіральні
Комплекс "Партызанская крынічка" / "Цэнтраліт"
Ваенна-гістарычны комплекс "Партызанская крынічка" пад Гомелем вырашылі дапрацаваць, піша "Флагшток". Выявілася, што ў комплексе, адчыненым у 2022 годзе, забылі пабудаваць прыбіральню. У гэтым комплексе праводзяць "патрыятычныя" акцыі.
Тэндар на будаўніцтва абвясціла дзяржустанова "Гомельскі абласны цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый у сферы культуры". На будаўніцтва прыбіральні меркавалася выдаткаваць 10,6 тысячы рублёў, але закупка паслугі не адбылася.
У дакументацыі тэндару ёсць тэхзаданне на праектаванне і ўладкаванне прыбіральняў. Паставіць іх мяркуецца на месцы цяперашніх біяпрыбіральняў і пляцоўкі для смеццевых кантэйнераў.
Таксама ў тэхзаданні гаворыцца пра ўсталяванне сістэмы відэаназірання на тэрыторыі комплексу, ўладкаванне бытавога памяшкання, перанос пляцоўкі для смеццевых кантэйнераў.
Сума раней выдаткаваная на ўладкаванне комплексу, дагэтуль публічна не называлася.