У Оршы на аўтобусным прыпынку загарэўся грузавік з ільнотрастой (фота)
Пацярпелых пры здарэнні няма, прычына пажару высвятляецца.
Каля 7-й гадзіны вечара 8 чэрвеня аршанскім ратавальнікам паступіла паведамленне, што на аўтобусным прыпынку на вуліцы Моладзевай гарыць грузавы аўтамабіль.
Як паведамляе прэс-служба МНС, ратавальнікі прыбылі на месца здарэння праз 7 хвілінаў і пабачылі, што адкрытым полымем гарыць грузавік Вольва-FH з прычэпам.
Аўтамабіль накіроўваўся з Магілёва ў Санкт-Пецярбург і перавозіў ільновалакно. За сем хвілінаў пажарнікам удалося лакалізаваць агонь, а яшчэ праз гадзіну — цалкам ліквідаваць пажар.
Агонь знішчыў прычэп, кузаў аўтамабіля і груз — 12 ільновалакна. Пацярпелых няма.


Фота — mchs.gov.by