У нядзелю ў Беларусі будзе да 30 градусаў цяпла
Лета ў Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю, 25 ліпеня, у Беларусі чакаецца да 30 градусаў спякоты, паведамляе Белгідрамет.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца няўстойліва слабы.
Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 са знакам "плюс", месцамі будзе 8-10 цяпла. Днём чакаецца ад +24 да +30.