У ноч на 1 траўня расіяне атакавалі дронамі Адэсу — ёсць загінулыя і параненыя

Наступствы начнога абстрэлу Адэсы расійскімі беспілотнікамі 

Наступствы начнога абстрэлу Адэсы расійскімі беспілотнікамі  / Адэская абласная ваенная адміністрацыя

У ноч на 1 траўня расіяне атакавалі Адэсу дронамі. У выніку загінулі два чалавекі, пятнаццаць былі траўмаваныя. Пра гэта піша выданне novosti.dn.ua са спасылкай на кіраўніка Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алега Кіпера і ДСНС (Дзяржаўную службу па надзвычайных сітуацыях).

Паводле Кіпера, у вынікі атакі дронаў пашкоджанні атрымалі жылыя шматпавярховікі, прыватныя дамы, супермаркет, школа і легкавыя аўтамабілі. У некаторых месцах успыхнулі пажары, іх ліквідацыяй займаліся ратавальнікі.

Таксама чыноўнік паведаміў, што ліквідацыя наступстваў атакі працягваецца. На месцах разгортваюцца палаткі для дадатковай дапамогі.

Таксама ўначы дроны атакавалі Кіеўскую вобласць. Там, паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.

У ноч на 1 траўня расіяне атакавалі дронамі Адэсу — ёсць загінулыя і параненыя
Наступствы начнога абстрэлу Адэсы расійскімі беспілотнікамі / Адэская абласная ваенная адміністрацыя
У ноч на 1 траўня расіяне атакавалі дронамі Адэсу — ёсць загінулыя і параненыя
Наступствы начнога абстрэлу Адэсы расійскімі беспілотнікамі / Адэская абласная ваенная адміністрацыя
У ноч на 1 траўня расіяне атакавалі дронамі Адэсу — ёсць загінулыя і параненыя
Наступствы начнога абстрэлу Адэсы расійскімі беспілотнікамі / Адэская абласная ваенная адміністрацыя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.