У Непале падчас узлёту разбіўся пасажырскі самалёт
На месцы авіякатастрофы / kathmandupost.com
24 ліпеня ў Непале падчас узлёту разбіўся пасажырскі самалёт. На яго борце знаходзіліся 19 чалавек.
Як паведамляе kathmandupost.com, самалёт непальскай авіякампаніі Syrian Airlines разбіўся ў міжнародным аэрапорце Катманду. Ён выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і загарэўся. Ратавальнікамі знойдзены целы 18 чалавек. Вядома, што капітана лайнера (адзінага, хто выжыў) даставілі ў бальніцу.
Па некаторых звестках, самалёт перавозіў супрацоўнікаў авіякампаніі.
Saurya Airlines aircraft crashes at TIA pic.twitter.com/fQaLwDvRpC
— The Kathmandu Post (@kathmandupost) July 24, 2024
x.com/kathmandupost