У Наваполацку затрыманы гітарыст рок-гурта Detroit Hills
Захар Сабін / фота з асабістага архіва музыкі
27 жніўня ў Наваполацку быў затрыманы гітарыст рок-гурта Detroit Hills Захар Сабін. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Па папярэдняй інфармацыі, прычынай затрымання маглі стаць рэпосты музыкі з "няправільных" каналаў.
У калектыве Сабін гуляе з 2011 года.