У Навагрудку кіроўца збіў жанчыну і памёр сам

ДТЗ адбылося ў Навагрудку ў нядзелю каля пятай гадзіны вечара. Мікрааўтобус Mercedes-Benz Sprinter рухаўся па вуліцы Валчэцкага, калі кіроўцу стала дрэнна. Страціўшы кіраванне, машына выскачыла на тратуар, піша "Комсомольская правда". У той час на вуліцы было шматлюдна. 43-гадовая жанчына не паспела ухіліцца ад аўтамабіля, які імчаўся на яе на поўнай хуткасці.



Урачы, якія прыехалі на месца ДТЗ, адразу ж аказалі дапамогу і кіроўцу, і пацярпелай. Аднак мужчына памёр у машыне "хуткай" па дарозе ў лякарню. Жанчына атрымала траўму нагі.



Фота — kp.by