У навагоднюю ноч мінскае метро будзе працаваць да 4-й гадзіны раніцы
Метро / Мінскі метрапалітэн
Падчас навагодніх святаў грамадскі транспарт сталіцы будзе працаваць у асаблівым рэжыме. Пра гэта на нарадзе ў Мінгарвыканкаме заявіў намеснік дырэктара прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь" Андрэй Іларыёнаў, пішуць "Мінск-Навіны".
Плануецца павялічыць колькасць транспарту і скараціць інтэрвалы руху.
Станцыі сталічнага метро ў навагоднюю ноч будуць зачыненыя на ўваход а 4-й гадзіне раніцы. Аднак на станцыі "Няміга", "Кастрычніцкая" і "Купалаўская" можна будзе трапіць да 4:15.
Ад канцавых станцый будуць працаваць наземныя маршруты. Апошнія адпраўленні наземнага грамадскага транспарту запланаваныя на 4:50. А ўжо ў 5:50 на транспарце пачне працу ранішняя змена.