У Налібоцкай пушчы пройдзе рэканструкцыя сустрэчы Новага года партызанамі
Рэканструкцыя ў адноўленым партызанскім лагеры / ivyenews.by
У Налібоцкай пушчы на гісторыка-турыстычным аб'екце ў Бакштаўскім сельсавеце пройдзе рэканструкцыя сустрэчы Новага года партызанамі часоў Другой сусветнай вайны. Для гэтага выкарыстаюць адноўлены партызанскі лагер з зямлянкамі.
Каб стварыць адпаведны антураж, для акцёраў некалькі дзён збіралі "касцюмы і прадметы, якія нагадваюць тыя далёкія часы" — кажухі, валёнкі, шапкі-вушанкі, рамяні, хусткі, алюмініевы посуд, кацялкі.
У апошнія гады "партызанскія" рэканструкцыі набываюць усё большую папулярнасць у прапаганды. Нярэдка іх спалучаюць з "рэканструкцыяй генацыду".