У Нацбанку Беларусі пракаментавалі словы Мядзведзева пра адзіную валюту

У Нацбанку Беларусі пракаментавалі словы Мядзведзева пра адзіную валюту

У Нацбанку Беларусі пракаментавалі словы расійскага прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева пра адзіную валюту. Напярэдадні ён заявіў, што Мінскам і Масквой не ўзгодненая толькі "дарожная карта", прысвечаная стварэнню наднацыянальных органаў, адзінай валюце і адзінаму эмісійнаму цэнтру. Беларусь можа спадзявацца на далейшую падтрымку Расіі толькі пасля выканання ўсіх "дарожных картаў" па інтэграцыі, падкрэсліў Мядзведзеў. Паводле яго слоў, пры развіцці інтэграцыі многае залежыць ад рашэнняў Мінска. Цікава, што раней заяўлялася: не ўзгодненыя толькі пытанні пра нафту, газ і падаткі.

"У тым пакеце дарожных картаў, якія цяпер разглядаюцца і ўзгадняюцца, няма ніякіх згадак пра адзіны эмісійны цэнтар і адзіную валюту альбо нешта падобнае", сказалі Радыё Свабода ў Нацыянальным банку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.