Рэалізм і цынізм: якая гульня ідзе ў трохкутніку Трамп-Пуцін-Лукашэнка — эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё
У вызваленай і выштурхнутай 11 верасня з Беларусі групе палітвязняў былі тыя палітычныя актывісты, якія ў дэмакратычным і нацыянальным руху даўно. І тое, каго вызваляюць, як і тое, што гэта вызваленне (хай і з прымусовай дэпартацыяй) працягваецца, схіляе да думкі, што мы назіраем за вялікай гульнёй у трохкутніку “Трамп-Пуцін-Лукашэнка”. У якой па выніку Лукашэнка і яго рэжым могуць атрымаць не толькі прызнанне суб’ектнасці, але і матэрыяльныя выгоды. А можа і нашкодзіць сваім апанентам за мяжой.
Чаму гэтым разам менавіта “байцы са стажам” склалі большасць групы вызваленых палітвязняў і ці мог Лукашэнка пралічыць паводзіны Статкевіча? Чаму не варта ўзнімаць тэму вывазу людзей з краіны перад перамоўшчыкамі і ці сапраўды гэта можа перамовы сарваць? Ці надаюць перамовы суб’ектнасць Лукашэнку і які ў гэтым працэсе можа быць інтарэс Пуціна? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 12:00
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.