У МУС заявілі, што паведамленні аб выбухоўцы атрымалі сотні школ
У МУС Беларусі заявілі, што паведамленні аб выбухоўцы атрымалі на электронную пошту 270 навучальных устаноў нашай краіны (відаць, быў і шэраг іншых устаноў): Мінска (118 мінскіх школ), Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей. На месцы працавалі сапёры. Інфармацыя пра нібыта закладзеныя выбуховыя прыстасаванні не пацвердзілася. Цяпер ідзе пошук зламыснікаў. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па фактах заведама непраўдзівых паведамленняў пра небяспеку.