У Мінску збывалі фальшывыя 20 рублёў, атрыманыя за інтымныя паслугі

У Мінску збывалі фальшывыя 20 рублёў, атрыманыя за інтымныя паслугі

У Мінску ў аддзяленні банка на вуліцы Убарэвіча 4 снежня затрымалі непрацуючых 29-гадовых мінчукоў. Мужчыны спрабавалі збыць банкноту ў 20 беларускіх рублёў, якая выклікала сумнеў у сапраўднасці.

Экспертыза выявіла, што купюра напраўду была фальшывай, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама

Супрацоўнікі УБЭП ГУУС і АБЭЗ Заводскага РУУС выявілі, што заведама падробленую банкноту мінчукам перадала 33-гадовая жыхарка Мінска. Сама жанчына патлумачыла, што гэтыя грошы атрымала за інтымныя паслугі.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер.