У Мінску затрыманы гісторык царквы, архівіст Ілля Вішнеўскі
Ілля Вішнеўскі (у цэнтры) / archives.gov.by
26 сакавіка ў Мінску супрацоўнікі КДБ затрымалі гісторыка царквы Іллю Вішнеўскага, піша "Хрысціянская візія".
Гэта выпускнік магістратуры Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла і аспірантуры гістфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Вішнеўскі больш за 10 гадоў працуе ў Нацыянальным архіве. Ён вядомы ў Беларусі даследчык гісторыі канфесійных устаноў, аўтар шматлікіх публікацый пра дзейнасць абнаўленчай царквы ў БССР.
Паведамляецца, што арыштаванага даставілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Прычыны затрымання і выстаўленыя абвінавачванні невядомыя.