У Мінску затрымалі Аксану Зарэцкую з Каардынацыйнай рады
16 чэрвеня ў Мінску затрымалі ўдзельніцу асноўнага складу Каардынацыйнай рады, заснавальніцу Школы дзелавой культуры і этыкету Аксану Зарэцкую. Сёння якраз адбываўся паказ спектаклю "Белы трус, Чырвоны трус" з яе ўдзелам, куды яна запрашала гасцей. Затрыманне адбылося падчас прэм'еры пастаноўкі. Па непацверджанай інфармацыі, былі затрыманыя і гледачы.