У Мінску затрымалі беларуску, якая прыехала з Расіі памяняць пашпарт
Падчас акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020-м / Скрыншот з відэа
У Мінску затрымалі беларуску, якая 29 траўня прыехала з Расіі памяняць пашпарт. На відэа сілавікоў яна кажа, што апошнія восем гадоў жыве і працуе ў Маскве. У 2020-м прыязджала ў Беларусь, каб паўдзельнічаць у вулічных пратэстах, а пасля вярнулася ў РФ.
У чым менавіта абвінавачваюць затрыманую, пакуль невядома. На відэа паказвалі каментары пра сілавікоў, якія нібыта яна пісала.