У Мінску за пагрозы міліцыянеру затрымалі майстра вытворчага навучання
Майстру пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі / t.me/police_minsk/
У Мінску за пагрозы міліцыянеру затрымалі майстра вытворчага навучання сталічнага каледжа. Сцвярджаецца, што 39-гадовы мужчына "ў адным з "дэструктыўных" тэлеграм-чатаў апублікаваў на адрас супрацоўніка міліцыі Савецкага РУУС сталіцы пагрозы фізічнай расправы".
Сам затрыманы кажа на відэа сілавікоў, што толькі пакідаў "негатыўныя" ці "кепскія" каментары ў дачыненні міліцыянераў, у чым сваю віну прызнае. Крымінальную справу распачалі "за пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Майстру пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Сілавікі шукаюць, у чым яго яшчэ можна абвінаваціць.