У Мінску ў метро памёр пажылы мужчына

У Мінску ў метро памёр пажылы мужчына

У Мінску ў метро памёр мужчына. Раніцай 27 верасня можна было заўважыць, як супрацоўнікі спецыяльных перавозак выносілі са станцыі метро “Плошча Леніна” цела ў чорным пакеце. У прэс-службе МУС Еўрарадыё паведамілі, што гэта пажылы мужчына прыкладна 70 год.

“Папярэдне: мужчыну стала дрэнна, ён памёр да прыбыцця хуткай дапамогі”, — паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.  

Прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб удакладніў, што мужчына сам папрасіў супрацоўнікаў метрапалітэна выклікаць яму "хуткую". Брыгада медыкаў прыбыла на месца, дзе праводзіла рэанімацыйныя мерапрыемствы. Аднак выратаваць старога не атрымалася.