У Мінску ў аварыю трапілі маршрутка і Tesla
На месцы аварыі / t.me/gaiminsk/
У панядзелак пасля 20-й гадзіны ў Мінску на вуліцы Матусевіча ў аварыю трапіла маршрутка. Падчас руху Mercedes сутыкнуўся з Tesla. У выніку маршрутнае таксі выехала за межы праезнай часткі. Там адбылося сутыкненне не толькі з дарожнай агароджай, але і з светлафорам.
ДАІ высвятляла прычыны і абставіны аварыі. Вядома, што 34-гадовую пасажырку маршруткі завезлі для абследавання ў бальніцу.
Здарэнні з маршруткамі ў сталіцы адбываюцца нярэдка. У кастрычніку ў аварыі пацярпелі пяць чалавек.