У Мінску трактар пратараніў Renault, кіроўца легкавіка трапіў у лякарню

З боку МКАД у бок вуліцы Гашкевіча ехаў Renault. У выніку сутыкнення з трактарам, які ехаў у спадарожным кірунку, легкавік быў разбіты. У 25-гадовага кіроўцы шматлікія траўмы цела і апёкі першай ступені, паведамляе сайт onliner.by.