У Мінску таксоўка наляцела на міліцэйскі аўтамабіль
У Мінску таксоўка наляцела на міліцэйскі аўтамабіль. У сталічным ДАІ кажуць, што кіроўца заснуў, што і стала прычынай аварыі.
ДТЗ адбылося каля 07:40 у сераду на праспекце Пераможцаў. Аўтамабіль таксі рухаўся з боку Нарачанскай вуліцы да Ратамскай вуліцы. У нейкі момант ён сутыкнуўся з службовай машынай аддзела Дэпартамента аховы, якая ехала наперадзе.
Падчас аварыі ніхто з людзей не пацярпеў. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Дарэчы, міліцэйскія аўтамабілі летась нярэдка траплялі ў аварыі ў Мінску. Аварыі здараюцца і сёлета.
Разбітая таксоўка / ДАІ