У Мінску сутыкнуліся МАЗ з пяском і тралейбус, пацярпеў кіроўца грузавіка

Па сведчанні ДАІ, папярэдняй прычынай дарожна-транспартнага здарэння сталі дзеянні кіроўцы грузавіка: ён не вытрымліваў дыстанцыю.



Як адзначае interfax.by, з-за недатрымання дыстанцыі "МАЗ" сутыкнуўся з тралейбусам, які ішоў наперадзе. У выніку ДТЗ кіроўца грузавіка з пераломам галёнкі быў дастаўлены ў лякарню. Даішнікі кажуць, што пацярпелых магло б быць больш, але тралейбус быў без пасажыраў.



Фота — interfax.by