У Мінску супраць анархістаў распачалі крымінальную справу за абразу суддзі

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце абразы анархістамі суддзі Ленінскага раёна Мінска Андрэя Камушкіна (артыкул 391 КК). Ім пагражае штраф, папраўчыя працы да двух гадоў, арышт ад трох да шасці месяцаў або абмежаванне волі да трох гадоў, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, увечары 29 студзеня сёлета анархісты правялі ў сталіцы акцыі салідарнасці з арыштаванымі паплечнікамі. Адна з акцый прайшла ў двары дома, дзе жыве суддзя Андрэй Камушкин, які раней прызначыў анархістам у агульнай колькасці 65 сутак арышту. Пад'езды і бліжэйшыя машыны былі заклеяныя улёткамі пра тое, што "суддзя аб'яўлены ў вышук за вынясенне несправядлівых прысудаў і прыцягненне ў якасці абвінавачанага загадзя невінаватага".

Праваабаронцы кажуць, што ў якасці сведкі па гэтай крымінальнай справе быў дапытаны малады чалавек, другога выклікалі на допыт па тэлефоне.

Фота: ria.ru