У Мінску судзяць журналістку Вольгу Радзівонаву
Будынак Мінскага гарадскога суда / Sputnik
16 лістапада ў Мінску пачалі судзіць журналістку Вольгу Радзівонаву, ёй пагражае да 6 гадоў зняволення.
Як піша БАЖ, журналістцы ставяць у віну чатыры артыкулы. Гэта "абраза" і "паклёп у дачыненні да Лукашэнкі", "дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь" і "распальванне варожасці". Працэс ідзе ў гарадскім судзе.
Вольгу затрымалі на пачатку сакавіка. Падчас утрымання ў СІЗА на Валадарцы яе адпраўлялі ў Навінкі на псіхіятрычную экспертызу.
У Вольгі ёсць хворая 80-гадовая маці, яна мае патрэбу ў пастаянным даглядзе. Журналістка прызнаная палітычнай зняволенай.
На дадзены момант больш за 30 супрацоўнікаў медыя знаходзяцца за кратамі. Як правіла, яны асуджаныя за тое, што выконвалі сваю працу.