У Мінску сілавікі затрымалі Сяргея "Хлопотное дельце" Міронава і яго маці
У Мінску сілавікі затрымалі Сяргея "Хлопотное дельце" Міронава і яго маці. Яны прыйшлі ў іх кватэру, дзе прайшоў ператрус. Пасля Міронавых вывелі з пад'езда дома, пасадзілі ў машыну і звезлі, паведамляюць праваабаронцы.
Міронаў праславіўся ў кастрычніку 2020 года, калі ў міліцэйскім відэа запусціў у народ фразу "хлопотное дельце".