У Мінску шукаюць магчымых ахвяраў гвалтаўніка з Віцебшчыны (фота)
Мінская міліцыя шукае магчымых сведкаў ці пацярпелых ад дзеянняў гвалтаўніка. Як паведамляе прэс-служба сталічных праваахоўнікаў, 35-гадовага ўраджэнца вёсці Дзяцель Віцебскай вобласці затрымалі 26 студзеня за згвалтаванне, учыненае ў Оршы. Яго крымінальную справу расследуе Галоўнае ўпраўленне Следчага камітэта.
Мужчына раней быў судзімы за забойства. На волі ён быў з 29 траўня 2008 года па 26 студзеня 2016 года. У Мінску мужчына жыў па праспекце газеты "Праўда", быў індывідуальным прадпрымальнікам. Па Беларусі ён ездзіў на аўтамашынах "Сітраен Ксанція" колер бардовы металік, "Ровер 600" цёмна-сіняга колеру, "Додж Гранд Караван" колер срабрысты металік.
Прыкметы затрыманага: рост 176-185 см, сярэдняга целаскладу, твар авальны, лоб сярэдні прамы, вочы шэрыя, нос сярэдні, прамы, верхняя губа выступае, валасы кароткія светлыя, ёсць залысіны.
Усіх, хто пазнаў мужчыну на фота ці пацярпеў ад яго дзеянняў, просяць звярнуцца ў міліцыю па тэлефонах: 8 (029) 140-17-40, 8 (017) 239-40-96.