У Мінску ратавальнікі выцягнулі падлетка з гразевай пасткі
Ратавальнікі дапамагаюць хлопцу / minsk.mchs.gov.by
У панядзелак у Мінску ратавальнікі выцягнулі падлетка з гразевай пасткі. Ён трапіў у яе каля жылога дома ў раёне вуліцы Азгура і самастойна вызваліцца не мог. На месца выклікалі супрацоўнікаў МНС.
Па словах 11-гадовага хлопца, ён "заглядзеўся ў тэлефон" і не заўважыў, як праваліўся ў гразевую яму. Ратавальнікі перадалі яго для агляду медыкам.
Падобныя выпадкі з дзецьмі ў сталіцы і ў рэгіёнах здараліся і раней.