У Мінску прарвала вадаправод на вуліцы Сурганава
У Мінску праблемы з вадой, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Савецкім раёне Мінска 1 траўня ўзніклі праблемы з вадой, пішуць "Мінск-Навіны".
На адсутнасць вады паскардзіліся жыхары вуліцы Усходняй. У дыспетчарскай службе кажуць, што на вуліцы Сурганава адбыўся прарыў вадаправода. Тэрміны ліквідацыі праблемы невядомыя.
Таксама на праблемы з вадой скардзяцца жыхары вуліцы Ламаносава.
Каля 12:30 з'явіліся паведамленні, што аварыю выправілі і падачу вады аднавілі.