У Мінску палітзняволеных маці і дачку асудзілі на 7 і 6,5 гадоў зняволення

Палітзняволеныя ў судзе / sb.by
Палітзняволеныя ў судзе / sb.by

У Мінску палітзняволеных маці і дачку Іну і Валерыю Глінскіх асудзілі на 7 і 6,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Іх прызналі вінаватымі ў перадачы ў 2020 годзе даных сілавікоў у "Чорную кнігу Беларусі". Крымінальную справу са снежня 2022-га разглядаў Мінскі гарадскі суд (суддзя — Таццяна Фалькоўская).

Абедзве Глінскія працавалі ў МТБанку і былі затрыманыя год таму — у снежні 2021 года. Іх прызналі вінаватымі ў "распальванні сацыяльнай варожасці", "незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных" і "неправамерным завалоданні камп'ютарнай інфармацыяй".

Праваабаронцы адзначаюць, што большасць пасяджэнняў па справе прайшла ў закрытым рэжыме. У справе пяць "пацярпелых" — міліцыянеры і суддзя.

У Мінску палітзняволеных маці і дачку асудзілі на 7 і 6,5 гадоў зняволення

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.