У Мінску пад пуцеправодам захрас грузавік
На месцы здарэння / @gaiminsk
У Мінску раніцай прыпынялі рух вуліцай Маскоўскай у напрамку вуліцы Мяснікова. Затор арганізаваў грузавік, які захрас пад пуцеправодам. "38-гадовы кіроўца аўтамашыны "МАЗ" не ўлічыў вышыню грузу, які перавозіў, у выніку чаго тэхніка захрасла", — расказалі ў ДАІ.
Кіроўцу дапамаглі, праезную частку ўжо вызвалілі, затор ліквідавалі. Рух Маскоўскай адноўлены.
Праз захраслы грузавік утварыўся затор / тут і далей фота @gaiminsk