У Мінску пачаўся суд па "справе медыкаў" — на лаве 21 падсудны

19 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся самы вялікі працэс па так званай "справе медыкаў".
Перад судом — абвінавачаныя. Іх вінавацяць у хабарах.
Па справе праходзіць былы дырэктар Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Мінздароўя Аляксандр Сталяроў, яго былы намеснік Сяргей Зінчанка і былы начальнік аддзела рэгістрацыі медтэхнікі і вырабаў медпрызначэння гэтага ж цэнтра Сяргей Лешчылоўскі, гендырэктар "Белфармацыя" Вячаслаў Гніцій і былая гендырэктарка Гомельскага УП "Фармацыя" Наталля Судакова, экс-кіраўнік інфармацыйна-даведачнага аддзела Гродзенскага РУП "Фармацыя" Андрэй Шчука, гендырэктар Віцебскага РУП "Фармацыя" Кацярына Шнітко.
У дачы хабару вінавацяць дырэктара дзяржпрадпрыемства "Акадэмфарм" Міхаіла Гаўрылава, заснавальніка сеткі аптэк "Іскамед" Сяргея Шакуціна і шэраг іншых фігурантаў справы.
Пра выкрыццё маштабнай карупцыйнай схемы ў ахове здароўя год таму (напрыканцы чэрвеня 2018-га) заявіў КДБ. Тады па ўсёй Беларусі былі затрыманыя шэраг чыноўнікаў, якія працавалі ў сістэме Мінздароўя, а таксама галоўныя лекары і загадчыкі аддзяленняў бальніц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.