У Мінску незадаволеныя пасажыры пашкодзілі таксоўку і ўдарылі кіроўцу

У Мінску незадаволеныя пасажыры пашкодзілі таксоўку і ўдарылі кіроўцу

У Мінску незадаволеныя пасажыры пашкодзілі таксоўку і ўдарылі кіроўцу. Здарэнне адбылося яшчэ ўначы 17 лістапада, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Як паведаміў старшы інспектар АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Алег Барадаўка, таксоўка прывезла на вуліцу Янкі Купалы чатырох хлопцаў ва ўзросце да 24 гадоў. Яны чамусьці былі незадаволены паездкай і не хацелі плаціць названую кіроўцам суму. Хуліганы разбілі шкло ў левых пярэдніх дзвярах аўтамабіля LADA Largus
і ўдарылі ў твар 30-гадоваму таксісту.

На працягу 15 хвілін чацвёра п'яных хуліганаў былі затрыманыя, яны не хацелі падначальвацца патрабаванням міліцыянераў. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "хуліганства" (ч. 1 арт. 339 КК). Вядома, што раней маладыя людзі прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства.