У Мінску на маршрутах з'явіліся новыя трамваі

Новы трамвай у беларускай сталіцы

Новы трамвай у беларускай сталіцы / x.com/ymared/

У Мінску на маршрутах з'явіліся новыя трамваі (мадэлі Т811). Яны нізкападлогавыя. У іх лёгка ўвайсці — падлога па ўсім перыметры салона роўная, адсутнічаюць нязручныя прыступкі.

Як паведамляе "Мінсктранс", нізкападлогавыя трамваі ўжо працуюць на двух маршрутах: "ДС Зялёны Луг" — "Плошча Мяснікова" і "ДС "Возера" — "Плошча Мяснікова".

Канструкцыя трамвая зніжае рызыку траўмавання пешаходаў. Калі чалавек трапіць пад трамвай падчас руху, ён не будзе зацягнуты пад колы, яго адкіне ў бок.

У Мінску на маршрутах з'явіліся новыя трамваі
x.com/stasophile/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.