У Мінску на Кастрычніцкай плошчы прыбралі ўсю тратуарную плітку
Гарадскія ўлады вырашылі памяняць усю тратуарную плітку / minsknews.by
У Мінску на Кастрычніцкай плошчы прыбралі ўсю тратуарную плітку. Замест яе пакладуць новую. Як піша minsknews.by, новае пліткавае пакрыццё будзе выканана ў форме малюнка з нацыянальнымі ўзорамі, у тым ліку арнаментам.
"Гаррамаўтадар" задзейнічаў усе свае рэсурсы, каб працы на Кастрычніцкай плошчы скончыліся як мага хутчэй. Плошча вытворчасці работ складае каля 26 тысяч квадратных метраў.