У Мінску на ходніку “Сітраэн” збіў дзвюх дзяўчын
Здарэнне адбылося ў Мінску каля 20 гадзін вечара 12 траўня ў раёне скрыжавання вуліц Магілёўская і Валадзько.
Кіроўца аўтамабіля “Сітраэн” не справіўся з кіраваннем і ўчыніў наезд на дзвюх дзяўчат, якія ішлі па ходніку. Пра гэта паведамляе прэс-сакратар Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Адна з дзяўчын загінула на месцы, другая шпіталізаваная. Загінулай было 20 гадоў.
Следчая група працуе з відавочцамі і ўдзельнікамі аварыі. Акалічнасці здарэння высвятляюцца, паведамляе Ганчарова.