У Мінску на хаду загарэўся аўтобус

Як паведамляюць "Мінск-Навіны", аўтобус загарэўся на праезнай частцы насупраць дома №32 на вуліцы Талстога. 

Узгаранне адбылося ў маторным адсеку. У салон агонь не трапіў, пацярпелых няма. 

Як мяркуецца, прычына пажару — кароткае замыканне.