У Мінску мужчына з "абрэзам" спрабаваў абрабаваць аўтазапраўку

У Мінску мужчына з "абрэзам" спрабаваў абрабаваць аўтазапраўку

4 студзеня каля 10-й гадзіны ў Мінску спрабавалі абрабаваць аўтазаправачную станцыю на вуліцы Ціміразева. 

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, мужчына запатрабаваў у аператараў АЗС грошы, пагражаючы ім прадметам, падобным да абрэза. Аднак аператары не разгубіліся і змаглі перадаць сігнал трывогі праваахоўным органам.

Ужо праз дзве хвіліны да АЗС прыбылі два нарады Дэпартамента аховы МУС. Пабачыўшы іх, мужчына выкінуў муляж зброі і паспрабаваў уцячы, аднак яго затрымалі. Паведамляецца, што гэта быў 40-гадовы раней не судзімы мінчук.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, а таксама судэксперты.