У Мінску маршрутка з пасажырамі сутыкнулася з грузавіком (фота, відэа)

Маршрутнае таксі, у якім знаходзіліся 5 чалавек, сутыкнулася з МАЗам. Двое ці трое чалавек атрымалі невялікія траўмы, шпіталізацыя ім не спатрэбілася.

Як адзначае БЕЛТА, хтосьці з кіроўцаў праехаў на чырвонае святло, але абодва сваю віну адмаўляюць. Грузавік пратараніў мікрааўтобус Mercedes ззаду. Праводзіцца дадатковая праверка, апытваюцца сведкі, таксама будуць вывучацца камеры відэаназірання.

Фота — auto.onliner.by