У Мінску крымінальнага аўтарытэта "Пашцета" асудзілі на 5 гадоў зняволення
Суд прызнаў яго вінаватым у злосным хуліганстве. Свой тэрмін Павел Алексеевіч правядзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У Завадскім судзе Мінска 31 жніўня былі агучаныя прысуды па двух крымінальных справах. У абедзвюх фігурантам выступае крымінальны аўтарытэт ("злодзей у законе") Павел Алексеевіч па мянушцы "Пашцет". У адной з іх ён быў пацярпелы, у іншай — абвінавачаны.
Як інфармуе БЕЛТА, у ноч з 8 на 9 траўня "Пашцет" учыніў бойку ў піцэрыі на мінскай вуліцы Ташкенцкая. Ён збіваў рукамі, нагамі і нават піўным шкляным куфлем Уладзіміра Зінавенку. Па версіі Алексеевіча, ён з сябрамі прыехаў на сустрэчу, але замест чалавека, якога чакаў, прыехаў Зінавенка. Апошні, нібыта, пачаў абражаць сяброў крымінальнага аўтарытэта, пасля чаго і пачалася бойка. Праўда, яе ён памятае слаба, паколькі атрымаў нажавое раненне і прыйшоў да сябе ў рэанімацыі. А вось Уладзімір Зінавенка сцвярджаў, што біцца яны пачалі пасля таго, як Алексеевіч абразіў афіцыянтку.
Алесеевіча прызналі вінаватым у злосным хуліганстве і асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аднак ён трапіў пад амністыю і тэрмін быў скарочаны на адзін год. Зінавенку прызналі вінаватым у замаху на забойства Паўла Алексеевіча. Ён атрымаў шэсць гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі. Гэты тэрмін Зінавенка правядзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пад амністыю ён не патрапіў.
Паўлу Алексеевічу 33 гады. Ён ураджэнец Мінска. За кратамі правёў 8 гадоў. Апошні раз вызваліўся ў ліпені 2011-га. "Злодзеем у законе" ён стаў у сакавіку 2013-га.
Фота: sputnik.by