У Мінску кіроўцу аўтобуса параніла гранатай, але крымінальнай справы няма

У Мінску кіроўцу аўтобуса параніла гранатай, але крымінальнай справы няма

Кіроўцу аўтобуса Паўлу Сібілёву, якога 10 жніўня ў Мінску каля станцыі метро "Пушкінская" параніла ў спіну святлошумавой гранатай, адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы, паведамляе TUT.by. Гэта вынікае з загаду, які атрымалі супрацоўнікі філіяла "Мінсктранса". У ім згадваецца, што Фрунзенскі раённы аддзел Следчага камітэта ў канцы лістапада адмовіўся распачынаць крымінальную справу, паколькі не выявіў складу злачынства ў дзеяннях сілавікоў (яны былі далёка і не маглі зрабіць мэтанакіраваны стрэл па пратэстоўцах). Было заяўлена, што мужчына атрымаў "цялесныя пашкоджанні ў выніку няшчаснага выпадку".

Сібілёў не стаў каментаваць сітуацыю. У той жнівеньскі вечар аўтобус, якім ён кіраваў, быў заблакаваны паміж прыпынкамі каля станцый метро "Спартыўная" і "Пушкінская". Там адбывалася супрацьстаянне тысяч пратэстоўцаў з сілавікамі. Кіроўца высадзіў пасажыраў, а сам чакаў, калі вызваліцца праезд. Пры гэтым ён перыядычна выходзіў з аўтобуса. Мужчына быў паранены ў момант, калі выйшаў у чарговы раз і ўжо вяртаўся назад. Яму аказалі першую дапамогу прысутныя людзі. У вайсковым шпіталі ён знаходзіўся каля месяца.

У Мінску кіроўцу аўтобуса параніла гранатай, але крымінальнай справы няма
Павел Сібілёў / TUT.by
У Мінску кіроўцу аўтобуса параніла гранатай, але крымінальнай справы няма
TUT.by
У Мінску кіроўцу аўтобуса параніла гранатай, але крымінальнай справы няма
У Мінску кіроўцу аўтобуса параніла гранатай, але крымінальнай справы няма

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.