У Мінску грузавік МАЗ урэзаўся ў трамвай
На месцы здарэння / @gaiminsk
Мінулай ноччу ў Мінску сутыкнуліся трамвай і грузавы аўтамабіль МАЗ. Паводле папярэдняй інфармацыі, 63-гадовы кіроўца МАЗа, "рухаючыся па вуліцы Якуба Коласа, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з трамваем, які спыніўся на чырвоны сігнал святлафора", расказалі ў ДАІ.
Вядома пра двух пацярпелых. Траўмы атрымалі кіроўца грузавіка і пасажырка трамвая. Медыкі забралі іх у бальніцу для абследавання.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца МАЗа не справіўся з кіраваннем