У Мінску гарэў склад з хларыдам натрыю

Пажар на складзе з хларыдам натрыю ў Мінску / МНС
У Мінску 15 чэрвеня гарэў склад з хларыдам натрыю, паведамляе прэс-служба МНС.
Здарэнне адбылося ўвечары на вуліцы Каменнагорскай. Супрацоўнікі МНС высветлілі, што падчас пажару на складзе былі пашкоджаныя чатыры еўракубы, з якіх разліўся хларыд натрыю на плошчу 100 квадратных метраў. У паветры было зафіксавана перавышэнне канцэнтрацыі пароў хлору — на адлегласці аднаго метра ад месца разліву.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар, разбавілі рэчыва і асадзілі пары хлору. Паўторныя замеры перавышэння канцэнтрацыі не зафіксавалі.
Людзей у будынках, суседніх з месцам пажару, не было, эвакуацыя не спатрэбілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.