У Мінску фура пры няўдалым развароце перакрыла ўсю вуліцу (фота)

Мужчына не разлічыў габарыты сваёй машыны, і прычэпам зачапіў прыпаркаваны легкавік Lexus. Пакуль ДАІ прыбыла на месца здарэння і вяліся неабходныя замеры, рух амаль спыніўся. Як адзначае onliner.by, праехаць можна было толькі па трамвайных шляхах.



Па словах відавочцаў, у пацярпелага легкавіка — некрытычныя пашкоджанні ў раёне багажніка.



Фота — onliner.by