У Мінску “Форд” наскочыў на капот “Лексуса” і збіў слуп (фота)

У Мінску “Форд” наскочыў на капот “Лексуса” і збіў слуп (фота)

Рух транспарту на вуліцы Багдановіча ў Мінску ў раёне плошчы Бангалор апынуўся часткова перакрытым з-за аўтааварыі, якая здарылася там сёння каля 9.30. Легкавік “Форд” у выніку няўдалага перастраення літаральна ўскочыў на капот “Лексуса”, а потым знёс прыдарожную мачту асвятлення.

Пашкоджаны слуп паваліўся на праезную частку і павіс на дратах. Дзве паласы вуліцы Багдановічы былі перакрытыя.

Машыны даволі істотна пашкоджаныя, але ў выніку здарэння ніхто з людзей не пацярпеў, піша Onliner.by са спасылкай на ДАІ Савецкага раёна сталіцы.

За рулём аўтамабіляў былі мужчыны, якім з выгляду па 40 гадоў. Іншыя абставіны здарэння высвятляюцца.

 

Фота: ДАІ, Onliner.by