У Мінску дзяўчына на Range Rover урэзалася ў сцяну дома (фота)
Range Rover Evoque з маскоўскімі нумарамі вылецеў за межы праезнай часткі Старавіленскага тракту.
У раёне скрыжавання з вуліцай Веры Харужай дзяўчына, якая была за рулём красовера, страціла кіраванне, піша onliner.by. У выніку машына знесла шлагбаўм, які вядзе да стаянкі. Потым яна ўрэзалася ў рог жылога дома, збіла некалькі цаглін і спынілася перад дзвярыма.
У ДАІ кажуць, што кіроўца пераблытала педалі. На шчасце, абышлося без пацярпелых.


Фота — onliner.by