У Мінску АМАП затрымаў эксгібіцыяніста — ахоўніка сталічнага клуба

У Мінску АМАП затрымаў эксгібіцыяніста — ахоўніка сталічнага клуба

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага раёна Мінску сумесна ў АМАПам затрымалі эксгібіцыяніста. У канцы студзеня ў міліцыю звярнулася мінчанка, якая распавяла, што ў раёне набярэжнай Свіслачы яна бачыла маладога чалавека, які стаяў непадалёк ад аўтобуснага прыпынку і дэманстраваў мінакам свае палавыя органы. Пасля кароткага “прадстаўлення” ён збег. 

Праваахоўнікі знайшлі і затрымалі аматара публічнага распранання. Хлопцу 24 гады, ён працуе ахоўнікам у адным са сталічных клубаў. На сёння вядома, што ён двойчы агаляўся перад мінакамі ў студзені, а таксама мог чыніць падобныя дзеянні ў мінулым годзе. 

Па гэтых фактах праводзіцца праверка, па завяршэнні якой дзеяннямі парушальніка дадуць прававую ацэнку, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.