У Мінску аднавілі рэгістрацыю ІП — яе не праводзілі тры гады
Рынак, ілюстрацыйнае фота / myfin.by
У Мінску з 1 кастрычніка зноў пачнуць рэгістраваць новых індывідуальных прадпрымальнікаў, паведамляе ўпраўленне рэгістрацыі і ліцэнзавання Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.
Рэгістрацыя новых ІП у сталіцы была прыпыненая з 17 жніўня 2021 года. Тады ў Мінгарвыканкаме гэта патлумачылі "тэхнічнымі прычынамі". У астатніх рэгіёнах Беларусі рэгістрацыя новых ІП працягвалася.
Дарэчы, з таго ж 1 кастрычніка 2024-га ў нашай краіне спыняць рэгістрацыю ІП па некаторых відах дзейнасці. Новы спіс дзейнасці, якой могуць займацца іпэшнікі, быў зацверджаны Саўмінам 1 ліпеня. Новае ІП па незацверджаным відзе дзейнасці зарэгістраваць не ўдасца. Тыя, хто цяпер мае ІП па такіх відах, абавязаныя да 31 снежня 2025 года аформіць юрыдычную асобу ці ўвогуле зачыніцца.